Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі

09.07.2020

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Наведванне лесу часова абмежавана ў Акцябрскім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, Бярэзінскім раёне Мінскай, а таксама Ашмянскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забароны - забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць згодна з арт. 15.29 КоАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

У лясгасах налічваецца звыш 250 пажарна-хімічных станцый, больш за 660 пунктаў проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Створана сетка з больш як 650 пажарна-наглядальных вышак і мачтаў, з якіх амаль 600 абсталяваны сродкамі відэанагляду за станам ляснога фонду.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг