Главная / Новости / Новости района

Прайшлі заняткі з выратавальнікамі па правілах бяспечных паводзін

27.02.2017
Заняткі з выратавальнікамі па правілах бяспечных паводзін прайшлі ў яслях-садах №5 і аграгарадка Стаі. Дзеці разам з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандрам Садоўскім вучылі правілы бяспечных паводзін: як правільна выклікаць службу бяспекі, адгадвалі загадкі, замацоўвалі веды разам з героем мультфільма "Аркадзь Паравозаў". Напрыканцы мерапрыемства выхаванцы атрымалі памяткі "Бяспечнае дзяцінства".