Главная / Новости / Новости района

Символическая усадьба, в основе которой лежит модель «Всемирного древа»

13.08.2018

У 2015 годзе ПРААН абвясціла ў Беларусі конкурс ініцыятыў у рамках праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы” распрацавала заяўку “Экатурызм у Бярэзінскім: інавацыйныя падыходы, партнёрскія мадэлі, “зялёная” свядомасць” у партнёрстве з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, ТАА “Група НЭФ”, РУП “Вытворчае аб’яднанне “Белорусьнефть”. Заяўка заняла адно з першых месцаў, і на працягу 2016-2017 узнік унікальны Цэнтр міфалагічнага турызму. Яго складаюць “Музей міфаў”, экасцежка “У краі міфаў”, сонечная электрастанцыя.

Музей міфаў — сімвалічная сядзіба, у аснове якой ляжыць мадэль “Сусветнага дрэва”. Гэта касмічнае дрэва, якое па меркаваннях некаторых даследчыкаў магло служыць воссю светабудовы ў старажытнай беларускай міфалогіі. Галіны ўпіраюцца ў неба, ствол выходзіць з зямлі, а карані пранікаюць глыбока ў зямлю. Паводле гэтай мадэлі ўнутраная прастора музея дзеліцца на тры часткі.

Пры ўваходзе ў сакральнае месца мы трапляем у “Свет людзей”. У зале — жыццёвы цыкл чалавека паводле народнага календара. Не сакрэт, што ў старажытнасці ўся гаспадарчая дзейнасць і святочныя перыяды былі падпарадкаваныя прыродзе і праходзілі ў адпаведнасці з прыроднымі цыкламі.

Чалавечае жыццё не вечнае, і праз нейкі час нас ахутвае цемра. Гэта падземнае царства, і адчуваеш там сябе ніякавата. Апошняе намаганне выйсці з цемнаты — і мы ў “свеце неба”, дзе па старажытных паданнях кожны адкажа за свае зямныя ўчынкі.

Дарэчы, у мінулым годзе музей міфалогіі ўвайшоў у спіс самых незвычайных і арыгінальных дамоў Рэспублікі Беларусь. У гэты спіс таксама трапілі Дом з нячысцікамі, хобіцкі гліняны Дом і іншыя.

Яўген МІКАЛАЕЎ.