Служба «адно акно»
Адрас |
каб.110 (уваход з вуліцы, шыльда "Служба "адно акно"), вул. Ленінская, 6, г. Лепель, Віцебская вобласць, 211174 |
Рэжым работы |
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 без перапынку на абед, серада з 08.00 да 20.00 (па графіку), без перапынку на абед, 3-я субота па папярэднім запісе зацікаўленых асоб з 9.00 да 13.00 (тэл. 8(02132) 6-77-20, 3-49-54,142) выхадны - субота, нядзеля |
Адказная асоба |
Герасімёнак Алена Уладзіміраўна – галоўны спецыяліст аддзела юрыдычнага і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Стэльмах Наталля Уладзіміраўна - інспектар аддзела юрыдычнага і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб |
Кантактны тэлефон |
8 (02132) 6-77-20, 3-49-54, 142 |
Непасрэднае кіраўніцтва службай "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў райвыканкама-Палонскі Васіль Іванавіч, кантактны тэлефон 8 (02132) 67055
Асноўныя задачы службы "адно акно" Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
- Забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам па заявах грамадзян, распрацаваным у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян", пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, распрацаваным у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання", а таксама па іншых пытаннях у адпаведнасці з распараджэннямі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта;
- Стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі пісьмовых апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці;
- Аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- Забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- Выдача адміністрацыйных рашэнняў.