ТРАНСПАРТНЫЯ КАМУНІКАЦЫІ:
Лепель звязаны шашэйнымі дарогамі з гарадамі Мінск, Віцебск, Полацк, Орша, Ушачы, Докшыцы, Чашнікі, Барысаў; з'яўляецца канчатковым пунктам чыгуначнай веткі Орша-Лепель, працягласць якой 130 км.
Па тэрыторыі раёна праходзяць дарогі рэспубліканскага значэння працягласцю 180,6 км (а/д М-3 Мінск-Віцебск; а/д Р-15 Крычаў-Орша-Лепель; а/д Р-46 Лепель-Полацк-мяжа Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) ), а/д Р86 Багушэўск (ад а/д М-8/Е95) - Сянно-Лепель-Мядзел; а/д Р-114 Гарадок-Ула-Камень; а/д Р-116 Ушачы-Лепель). Абслугоўваннем дарог займаецца філіял ДЭУ № 37 РУП "Віцебскаўтадар".
Дарогі мясцовага значэння, працягласцю 656,6 км, абслугоўвае філіял "Лепельскае ДРБУ-202" КУП "Віцебскаблдарбуд". Дарожная сетка мясцовых аўтамабільных дарог адпавядае патрэбнасцям Лепельскага раёна і забяспечвае якаснае абслугоўванне транспартнай інфраструктуры. У аграгарадках Лепельскага раёна ўсе аўтамабільныя дарогі маюць асфальтабетоннае пакрыццё.
Магістральна-вулічная сетка горада і вуліцы вёсак Лепельскага раёна знаходзяцца на абслугоўванні КУВП "Бароўка". Агульная працягласць дарог - 381,1 км, з іх з асфальтаваным пакрыццём - 200,1 км, з пясчана-жвіровым - 181,0 км. Сіламі прадпрыемства штогод праводзіцца бягучы рамонт дарожнага пакрыцця (ямачны рамонт, грэйдзіраванне).
Гарадскі транспарт прадстаўлены чатырма рэгулярнымі гарадскімі маршрутамі. Насельніцтва і прадпрыемствы горада забяспечваюцца аўтобуснымі зносінамі ў поўным аб'ёме.
ІНЖЭНЕРНЫЯ КАМУНІКАЦЫІ:
Пытанні газазабеспячэння знаходзяцца ў кампетэнцыі ПУ "Чашнікігаз" Лепельскі РГС.
Лепельскі УЭС Глыбоцкага ЗУЭС ВФ РУП "Белтэлекам" ажыццяўляе будаўніцтва і пашырэнне сетак сувязі, іх тэхпераўзбраенне і мадэрнізацыю, укараненне новых перспектыўных відаў паслуг, стварэнне роўных умоў доступу да сучасных паслуг электрасувязі ў горадзе і сельскай мясцовасці.
Водазабеспячэнне і водаадвядзенне ў Лепельскім раёне і г.Лепелі знаходзіцца на абслугоўванні філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».
КУВП "Бароўка" - гэта шматгаліновае прадпрыемства, якое на працягу многіх гадоў паспяхова займаецца абслугоўваннем жыллёвага фонду, цеплазабеспячэннем, добраўпарадкаваннем, прадастаўляе насельніцтву платныя паслугі.