Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Будаўнічая амністыя: у чым сутнасць, патлумачылі ў Лепельскім РВК

07.06.2024

З 1 верасня 2023 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва" (далей – Указ № 253).

З 1 верасня 2023 г. набыў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва" (далей - Указ № 253). Дадзены нарматыўна-прававы акт дае магчымасць грамадзянам зарэгістраваць збудаваныя імі аб'екты нерухомасці па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа без наяўнасці дазвольнай дакументацыі на іх будаўніцтва.

Указ № 253 распаўсюджваецца на аб'екты будаўніцтва, узведзеныя (рэканструяваныя) грамадзянамі на зямельных участках, правы на якія ў іх узніклі да 1 верасня 2022 г. і прызначаных для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў.

За 2023 год на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 2467 кв. метраў жылля, за бягучы перыяд 2024 уведзена ў эксплуатацыю 785,8 кв. метраў жылля.

Указ № 253 носіць часовы характар, і дзейнічае да 1 студзеня 2025 г.
У перыяд дзеяння будаўнічай амністыі ў дачыненні да грамадзян, якія ўзвялі жылы дом або гаспадарчыя пабудовы без дазвольнай і праектнай дакументацыі меры адміністрацыйнай адказнасці прымяняцца не будуць. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг