Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Галоўныя пасылы сёмага Усебеларускага народнага сходу, барацьба з экстрэмісцкай дзейнасцю, супрацьстаянне кібермахлярам - гэтыя тэмы сёння сталі галоўнымі падчас сустрэчы прадстаўнікоў улады з калектывам Лепельскага раёна газазабеспячэння

15.05.2024

У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы з лепельчанамі сустрэліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, а таксама старшыня суда Лепельскага раёна Міхаіл Юрчанка.

Аб нядаўна праведзеным сёмым Усебеларускім народным сходзе расказаў кіраўнік раёна. Як адзначыў Міхаіл Леанідавіч, наша краіна ганарыцца напрацаваным вопытам стратэгічнага планавання. Без малога 30 гадоў УНС шмат у чым вызначыў дзяржаўны ўклад Беларусі.

Усебеларускі народны сход сёмага склікання ўпершыню пачаў сваю працу ў новым канстытуцыйным статусе.

Цяпер УНС зацвярджае ўсе асноўныя праграмныя дакументы, якія вызначаюць эканамічнае развіццё, бяспеку нашай краіны, вырашае ўсе стратэгічныя пытанні.

"Мы не адмовіліся ад савецкіх дэмакратычных традыцый, дапоўніўшы іх сучаснымі, адпавядаючымi духу нашага перыяду і яго гісторыі. І ў гэтым наша сіла. Сіла, якая фармуе нацыю, умацоўвае нацыянальную дзяржаўнасць", -- працытаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка старшыня райвыканкама.

Таксама Міхаіл Леанідавіч падкрэсліў, што ўсе рашэнні Сходу зоймуць вышэйшую пазіцыю ў іерархіі прававых актаў краіны і набудуць агульнаабавязковы характар.

Акрамя таго, УНС атрымаў выключныя паўнамоцтвы прыпыняць рашэнні любога органа або службовай асобы. Такім чынам Усебеларускi народны сход становіцца ахоўным буферам ад магчымых небяспечных працэсаў, якія ідуць насуперак інтарэсам грамадства і дзяржавы..

Таксама кіраўнік раёна прывёў словы Прэзідэнта, у якіх ішла размова аб высокіх дасягненнях беларускага народа ва ўсіх сферах - прамысловасці і сельскай гаспадарцы, энергетыцы і касмічнай галіне, дарожнай і лясной гаспадарцы, у сферы будаўніцтва жылля, адукацыі, аховы здароўя і гэтак далей.

Па тэмах экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама кібермахлярства выступіў старшыня суда Лепельскага раёна Міхаіл Юрчана.

Міхаіл Рыгоравіч распавёў пра паняцце экстрэмізму, адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, практыцы разгляду крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. Ён адзначыў, што экстрэмізм уяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы любой дзяржавы, яе нацыянальным інтарэсам.

Таксама нагадаў, што ўведзена крымінальная адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за незаконныя збор і распаўсюджванне дадзеных, а таксама растлумачыў якія дзеянні адносяцца да экстрэмісцкіх.

-- Праваахоўнымі органамі сфарміраваны рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, увесь час актуалізуецца і з ім кожны можа азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Міхаіл Рыгоравіч.

Без належнай увагі не засталася і тэма кібербяспекі. Як было адзначана, часцей за ўсё ахвярамі ашуканцаў становяцца людзі пенсійнага ўзросту, таму абавязак маладзейшага пакалення - засцерагчы сваіх бацькоў ад сумнеўных перапісак і званкоў, растлумачыць, як не трапіцца на вуду злачынцаў.

У завяршэнні сустрэчы па традыцыі ў прадстаўнікоў калектыву была магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў улады з цікавымі для іх пытаннямі. Так былі дадзены каментары па пытаннях рамонту дарог, адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам, а таксама па будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Яна Міснік. Газета "Лепельскі край"


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг