Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

12.05.2024

Паважаныя лепельчане!

Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн - галоўныя сімвалы суверэннай дзяржавы. Гэтыя нацыянальныя арыенціры ўвасабляюць незалежнасць і сілу нашай Айчыны. Сцвярджаюць вернасць і адданасць традыцыям, умацоўваюць сувязь эпох і пераемнасць пакаленняў.

Дзяржаўныя знакі - гэта прадмет гонару, шанавання і пакланення. Нашы дзяржаўныя герб і сцяг стваралі людзі, адухоўленыя высокімі ідэямі, якія добра ўсведамляюць каштоўнасць незалежнасці і чыстага мірнага неба. Іх мары аб светлай будучыні для свайго народа мы і сёння бачым у промнях узыходзячага сонца, апраўленага мірным хлебам на малюнку нашага герба. Аб подзвігах, здзейсненых у гады Вялікай Айчыннай вайны, нагадвае нам палатно Дзяржаўнага сцяга - пераемніка Сцяга Перамогі. Нацыянальны арнамент захоўвае нашы старажытныя культурныя традыцыі. Усё гэта непахісныя выявы, якія ляжаць у аснове сучаснай сімволікі Беларусі, сталі сапраўднымі абярэгамі роднай зямлі.

Сапраўдны патрыятызм праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны. Памятайце, што сёння дзяржаўная сімволіка ўвасабляе незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўвае ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. Любоў да роднай зямлі беражлівыя адносіны да традыцый, гістарычнай памяці з'яўляюцца залогам не толькі захавання нацыі, але і ўзмацнення ролі нашай Беларусі на сусветнай арэне.

Дарагія лепельчане, хай гэты дзень надасць вам сілы і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт. А ў жыцці з кожным годам будзе усё больш і больш падстаў для гонару за свой рэгіён, за сваю Айчыну. Са святам! З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг