Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Лепельскага раёна віншуе з Днём Вялікай Перамогі!

09.05.2024

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Лепельшчыны! Віншуем Вас з Днём Вялікай Перамогі!

Гэты дзень - сімвал вялікага подзвігу, народнага адзінства і каштоўнасці мiру на нашай зямлі.

Мiр і стварэнне – фундамент незалежнай дзяржавы. Сёння, калі адкрываюцца ўсё новыя факты генацыду насельніцтва, мы ізноў пераконваемся, што памяць аб мужнасці ўсіх, хто ваяваў на франтах і працаваў у тыле падчас Вялікай Айчыннай вайны - святая! Дзякуючы іх стойкасці ў нас ёсць сучасная Беларусь - мірная, чыстая і моцная.

Наш святы абавязак - захоўваць і памнажаць бясцэнную спадчыну, цвёрда адстойваючы інтарэсы сваёй краіны.

Няхай радасць свята Вялікай Перамогі закране кожную сям'ю, напоўніць усіх высокімі пачуццямі, натхніць на добрыя справы. Мірнага неба над галавой, бадзёрасці духу і дабрабыту! Са святам! З Днём Перамогі!


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг