Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі» пройдзе ў Оршы з 3 па 5 чэрвеня

26.05.2021


Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" з 3 па 5 чэрвеня адбудзецца ў Оршы. Арганізатары створаць святочную атмасферу, якая адлюструе культурны, спартыўны і эканамічны патэнцыял горада на Дняпры, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

 

Фестываль адкрыецца 3 чэрвеня праграмай гісторыка-культурнай спадчыны ў аршанскім Eзуіцкiм калегіўме (вул.Леніна, 6). У гэты дзень тут адбудзецца круглы стол на тэму "Орша: традыцыі ў сучаснасці" (пачатак у 13.00), а таксама адкрыццё выстаў "Кола часу" і дзіцячага малюнка (17.30) і лекцыя-прэзентацыя "Сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва" (18.00). У дзіцячай школе мастацтваў №1 (вул.Леніна, 21) пройдзе канцэрт арганнай музыкі і творчая сустрэча Валерыя Шмата "Мой крок да Алiмпу" (19.00).

Праграма фестывалю працягнецца 4 чэрвеня адукацыйным семінарам па прасоўванні творчых і інавацыйных праектаў "Маладзёжны брэнд" (вул. Леніна, 6, 12.00) і культурна-эканамічнай праграмай "Капітал месца" (14.00). Яго ўдзельнікі абмяркуюць распрацоўку і прасоўванне нацыянальных і рэгіянальных брэндаў.

Адной з цэнтральных пляцовак фестывалю 5 чэрвеня стане "Вытокі. Крок да Алiмпу" (Лядовы палац, вул.Леніна, 79; спартыўны комплекс "Алімпіец", вул.Шаўчэнка, 21, афіцыйнае адкрыццё - 13.00), дзе кожны жадаючы можа прыняць удзел у спаборніцтвах і конкурсах, усёй сям'ёй праверыць свае магчымасці ў розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Для ўдзельнікаў будзе працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстава-продаж "Беларускія брэнды".

Важнае месца на фестывалі зойме пляцоўка вакальнага конкурсу (16.00). Прафесійнае журы вызначыць лепшых маладых выканаўцаў, якія атрымаюць не толькі дыпломы і каштоўныя прызы, але і магчымасць далейшага творчага развіцця. Жадаючыя развучыць рухi старадаўніх беларускіх танцаў і сучасных харэаграфічных напрамкаў змогуць наведаць танцавальны майстар-клас ад прафесіяналаў.

Завершыцца фестывальная праграма 5 чэрвеня вячэрнім гала-канцэртам (19.00) з удзелам папулярных артыстаў Жанет, Валерыя Шмата, Гюнеш, арт-групы "Беларусы", групы "Дразды", Зіны Купрыяновіч, Ірыны Дарафеевай, груп Jazz City Band і " Байсіці ", Аляксандра Варанішча.

Нагадаем, што маштабнае мерапрыемства стартавала ў маі ў Лідзе.

Спартыўна-культурны фэст "Вытокі" ў 2021 годзе пройдзе таксама ў Кобрыне (10-12 чэрвеня), Мазыры (24-26 чэрвеня), Бабруйску (15-17 ліпеня) і Жодзіна (5-7 жніўня). "Вытокi" (VYTOKI) - беларускі брэнд, сімвал, які адлюстроўвае скіраванасць фестывальнага руху з мэтай папулярызацыі нацыянальнай культуры, спорту, гісторыі, традыцый і падтрымкі малых гарадоў. Арганізатарамі фестывалю "Вытокi" з'яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг