Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Лепельчанін Максім Карусевіч стаў лаўрэатам абласнога этапу маладзёжнага творчага конкурсу «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць»

13.11.2023

У пракуратуры Віцебскай вобласці адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Віцебскага рэгіянальнага этапа маладзёжнага творчага конкурсу «Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць».

Ён быў прымеркаваны да Года міру і стварэння і 80-годдзю пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На конкурс паступіла 215 работ, у тым ліку 55 у намінацыі «Лепшае даследаванне», 42 - «Лепшы відэаролік», 118 - «Лепшае эсэ», ад навучэнцаў розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Навучэнец 11 класа ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава» Максім Карусевіч за даследчую працу «Вогненныя» вёскі Лепельшчыны» быў удастоены Дыплома лаўрэата конкурсу.

Узнагароды ўручаў пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец, які ў прывітальным слове адзначыў, што адчувае гонар за моладзь, якая «неабыякава ставіцца да лёсу сваёй краіны, даследуе, аналізуе і творча садзейнічае захаванню памяці аб гераізме і подзвігу беларускага народа».

-- Дзякую рабятам і педагогам за праробленую працу, арыгінальнасць задумы, удумлівы і эмацыйны падыход пры падрыхтоўцы работ, актыўную пазіцыю ў вывучэнні гісторыі нашай Радзімы і жадаю ўдачы на рэспубліканскім этапе конкурсу!, - пазначыў Ігар Украінец.

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг