Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў выязны асабісты прыём грамадзян у Лепельскім райвыканкаме

16.05.2024

Магчымасцю звярнуцца да кіраўніка міліцэйскага ведамства скарысталіся як жыхары раёна, так і ў іншых рэгіёнах Віцебскай вобласці. Пры гэтым хвалюючыя іх праблемы ахоплівалі розныя сферы.  

Напрыклад, жыхар Ушачаў у 2021 годзе быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы, якая знаходзілася пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Адпаведную пастанову суда грамадзянін не абскардзіў, яна ўступіла ў законную сілу. Аднак мужчыну да гэтага часу турбуе выплачаны ім штраф, а таксама наступствы шэрагу іншых учыненых супрацьпраўных дзеянняў.  

Яшчэ адзін з заяўнікоў расказаў, што працаваў на адным з прыватных прадпрыемстваў Лепеля. Пасля звальнення ўжо чатыры гады не можа атрымаць канчатковы разлік. Працадаўца у сувязі з банкруцтвам не ў стане выплаціць запазычанасць па заработнай плаце. Грамадзянін упэўнены: наймальнік стаў банкрутам наўмысна, каб не аплачваць існуючыя даўгавыя абавязацельствы перад былымі работнікамі. Таму папрасіў правесці стараннае разбіральніцтва па яго дзейнасці. 

Іван Уладзіміравіч грунтоўна паразмаўляў з усімі грамадзянамі, азнаёміўся з дакументамі, уважліва ўнікаючы ў сутнасць кожнай сітуацыі. Пасля дэталёвага вывучэння ўсіх выкладзеных фактаў заяўнікам будуць дадзены адказы.

@pressmvd


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг