Галоўная / Навіны / Навіны раёна

На Лепельшчыне працягвае работу камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва

10.05.2024

Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.

На тэрыторыі Лепельскага раёна працягвае працаваць пастаянна дзейнiчаючая камісія па каардынацыі дзейнасці па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.
Пагутарыць з тымі, хто па тых ці іншых прычынах не спяшаецца ўносіць свой уклад у эканоміку краіны, прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак, лідэр дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкова, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, РАУС.

На камісію былі запрошаны жыхары Каменскага сельсавета, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання, а некаторыя яшчэ і злоўжываюць алкаголем.

- Зарыентаваць грамадзян, якія па тых ці іншых прычынах афіцыйна не працуюць, у эканамічнай сітуацыі, якая складваецца ў цэлым у рэспубліцы і ў прыватнасці ў раёне, а таксама прапанаваць ім прыдатныя вакансіі - частка нашай працы, - распавёў старшыня камісіі Ігар Урбан. - Другая частка - выключыць з базы дармаедаў грамадзян, якія прадставілі дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць.

Наша дзяржава вельмі шмат робіць па сацыяльнай абароне і падтрымцы грамадзян, але, нажаль, далёка не ўсе гэта шануюць, выбіраючы шлях утрыманства і дармаедства. На пераадоленне такіх негатыўных з'яў і накіравана работа камісіі. Адсутнасць афіцыйнага працаўладкавання цягне за сабой цэлую кучу праблем. Самая відавочная - гэта безграшоўе, якое спалучана нярэдка з асацыяльным ладам жыцця. А ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў - абавязак грамадзян, замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - акцэнтаваў увагу Віктар Азаронак.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг