Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прышкольны лагер — тэрыторыя актыўнага жыцця

06.06.2024

Летнія канікулы для школьнікаў — гэта аднаўленне здароўя, развіццё творчых здольнасцяў, далучэнне да культурных каштоўнасцяў, увасабленне ўласных планаў. Жыццядзейнасць сучасных дзяцей патрабуе вялікіх фізічных, псіхічных і інтэлектуальных сіл.

У чэрвені адкрыў свае дзверы лагер з дзённым знаходжаннем у сярэдняй школе №3 горада Лепеля. Перад выхавацелямі стаіць праблема: як і чым увесь час дзівіць і радаваць дзяцей? Як напоўніць цікавым, пазнавальным зместам вольны час дзіцяцi, уключыўшы яго ў разнастайную творчую дзейнасць?

Каб зацікавіць і захапіць выхаванцаў, з першага дня работы выхавальнікі стварылі тут атмасферу ўтульнасці, гармоніі і прыгажосці. Праграма лагера дзённага знаходжання вучняў насычана спартыўна-пазнавальнымі, развіваючымi мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку, а галоўнае, фармуюць творчыя здольнасці дзяцей. Удзельнічаюць хлопцы і ў калектыўных справах лагера.

Наш карэспандэнт пабывала на "Экскурсіі памяці", якую правяла для выхаванцаў лагера Аліна Корсак. Экскурсія праходзіла па тэрыторыі школы, па месцах памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны нагадваючых аб гераічным мінулым нашага горада. Хлопцы ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкi ў гонар старшага лейтэнанта Івана Коцарава, ушанавалі памяць аб нашых земляках на месцы расстрэлу мірных грамадзян каля будынка ўстановы адукацыі.

— Экскурсія нам вельмі спадабалася, Аліна Леанідаўна вельмі пазнавальна расказвала аб подзвігах нашых герояў, — кажуць Вара і Анастасія Калтовіч.

Кожны дзень рабяты атрымліваюць паўнавартаснае 3-разовае харчаванне з разнастайных і смачных страў. У рацыёне прысутнічаюць садавіна, духмяныя сокі, свежая гародніна, што вельмі падабаецца дзецям.

— Характэрнай асаблівасцю работы нашага лагера з'яўляецца індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, арганізацыя яго дзейнасці з улікам магчымасцей і асаблівасцей, стварэнне сітуацыі поспеху. Аздараўленне праходзяць каля 100 дзяцей з 1 па 7 класы, функцыянуе 5 атрадаў, — пракаментавала Кацярына Белавусава, старэйшая важатая.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг