Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Самы смачны мёд - на Лепельшчыне. Пацвердзілі міжнародныя эксперты

15.11.2023

У Мiнску адбыўся 1-ы Міжнародны форум па пчалярстве. У рамках мерапрыемства прайшоў конкурс пчаляроў, дзе выбіралі самы лепшы мёд.

Незалежныя эксперты ацэньвалі гэты прадукт па смакавых якасцях, водару, кансістэнцыі і іншым параметрам. У выніку самым смачным быў прызнаны мёд Лепельскага лясгаса. Звязаўшыся па тэлефоне з кіраўніцтвам прадпрыемства, даведаліся, што заслуга ў гэтым Аляксандра Рэута, патомнага знаўцы «салодкай» справы. Аляксандр Антонавіч за працай - як сапраўдны дрэсіроўшчык. І хоць яго падапечныя зусім маленькія, але для мяне яны не менш небяспечныя, чым дзікі звер. Смешна гучыць? Тады паспрабуйце засунуць руку ў пчаліную хатку. А Аляксандр Антонавіч гэта робіць лёгка і нязмушана. - Адкрыйце сакрэт вашага поспеху. - У першую чаргу павінны быць беражлівыя адносіны да пчол, бо яны ўсё разумеюць. Таксама, як і мы, могуць злавацца ці знаходзіцца ў спакойным стане. Калі ўсё правільна рабіць і клапаціцца пра іх, то сем'і будуць здаровымі, а дзейнасць пчаляра прадуктыўнай. Аляксандр кажа як дасведчаны знаўца. Так і ёсць, мужчына патомны пчаляр. Дзядуля трымаў пчол яшчэ ў калодах. У яго было 5-10 сем'яў. А вось бацька ужо меў вялікі пчальнік - 40 сем'яў. Менавіта яны і прывілі любоў да рамяства Аляксандру, навучылі даглядаць за паласатымі казуркамі. Відаць, недзе і на генным узроўні перадалося. Пчолы вельмі працавітыя. Вы толькі ўявіце, што яны ўсё лета збіраюць мёд, вельмі прывязаны да сваёй сям'і і не шкадуюць сіл і жыцця для дабрабыту вулля.-- А ў дзяцінстве даводзілася быць пакусанымі працавітымі пчолкамі?
-- Не без гэтага. Спецыяльнага адзення ў мяне не было, хаваўся пінжаком. У рукавы заляталі, пад вачыма кусалі. Адзін раз пасля выдалення апендыцыту ад укусу пчалы моцна апухла рука, насіў павязку. Магчыма, быў аслаблены арганізм. Цяпер жа пасля ўкусу 1-2 пчолак нават пухліны няма, але адчуванні не зусім прыемныя, - усміхаецца мой суразмоўца. Пацікавіліся ў Аляксандра, можа, ён дзесці вучыўся на пчаляра. Аказваецца, атрыманая прафесія зусім не звязана з пчоламі. Родам мужчына з Зацяклесся, там жа і скончыў пачатковую школу, затым пару гадоў вучыўся ў Пышняскай школе і заканчваў Полсвіжскую базавую, куды сям'я пераехала на пастаяннае месца жыхарства.
Атрымаўшы ў Лепельскім СПТВ-175 спецыяльнасць «трактарыста-машыніста» ў 1991 годзе, пару месяцаў адвучыўся ў ДТСААФе і адправіўся на службу ў ракетныя войскі ў Мазыр.
Пасля дэмабілізацыі 11 гадоў адпрацаваў у філіяле «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», затым быў егерам у паляўнічай гаспадарцы і працаваў на іншых прадпрыемствах, але заўсёды хацелася быць бліжэй да прыроды. Пару гадоў таму назад маці Аляксандра ў раёнцы ўбачыла аб'яву аб вакантнай пасадзе пчаляра ў лясгасе. Так тут і апынуўся. Аляксандр Антонавіч з першых дзён знайшоў агульную мову з дырэктарам прадпрыемства Андрэем Бародзічам і ўдзячны яму за падтрымку ў любых пытаннях. Так, у гэтым годзе, напрыклад, была засушлівая вясна, з-за чаго меданосныя расліны цвілі нядоўга і не багата. Пылку было мала, даводзілася пастаянна шукаць месцы для медазбору. Дзякуючы Андрэю Іванавічу пасеялі фацэлію - выдатны меданос. Расліна і квітнее доўга, і непатрабавальна. Ды і мёд з яго атрымліваецца прыемным на смак і з дзівосным водарам.
Таксама Андрэй Іванавіч у будучыні плануе купіць крэмавалку для купажыравання і крэмавання мёда. Купажаванне - гэта змешванне розных вiдаў мёда. Маючы некалькі відаў мёда і загрузіўшы яго ў крэмавалку, можна раўнамерна змяшаць іх і атрымаць яшчэ адзін вiд.
Пры крэмаванні атрымліваецца крэм-мёд, які карыстаецца папулярнасцю ў спажыўцоў. Затым у яго можна дадаваць арэхі, семечкі і іншыя інгрэдыенты, у выніку атрымліваецца смачны і карысны прадукт.
Акрамя гэтага, на базе адпачынку «Доўгае» плануюць аказваць паслугі па апітэрапіі ці, як яшчэ завуць, «сон на вуллях».-- А як пчолы прадпрыемства трапляюць на розныя палі?
-- У лясгасе вуллi качуюць, -- кажа мужчына.
-- Як гэта?-- Вуллi знаходзяцца ў перасоўных платформах, гэта дае магчымасць выбіраць лепшую лакацыю для медазбору. А зараз вось перавезлі іх у ціхую вёсачку на зімоўку, дзе яны абаронены дрэвамі ад ветра. Побач ёсць сад, а значыць увесну ім будзе дзе збіраць мёд. Мала разумею ў спецыфіцы вашай працы ўвосень, але, мусіць, не толькі ўлетку клопатаў хапае… Правільна, працы хапае заўсёды. Пчол ужо падкармілі на зіму, апрацавалі ад кляшча, зараз уцяпляю, клапачуся аб вентыляцыі. Трэба нешта яшчэ прадумаць ад шкодных сінічак, якія турбуюць паласатых працаўнiц. Таксама буду рэгулярна прыязджаць на пчальнік і назіраць за казуркамі.- А як сініцы могуць нашкодзіць? Яны садзяцца на ляток, пакуль 1-2 пчолкі не выляцяць і не стануць іх здабычай. Значыць, прыйдзецца яшчэ і паклапаціцца аб пражытку птушак. Для гэтага многія пчаляры развешваюць кармушкі ўзімку поруч пчальнікоў і падсыпаюць туды корм. Гэта колькі ўсяго трэба прадугледзець! На першы погляд, занятак пчаляра не складаны: паставіць вуллі і збіраць мёд. Галоўнае, здаецца не баяцца гэтых казурак. Насамрэч прац безліч круглы год. Акрамя гэтага, пчалярства - занятак спецыфічны і не кожны зможа ім займацца. - Як я разумею, у вас ёсць і свой пчальнік. - Так, ёсць. Акрамя 100 сем'яў у лясгасе, каля дома яшчэ 40. Тут я вельмі ўдзячны сваёй жонцы Таццяне, якая шмат сіл аддае выкатцы. Адразу ёй было складана, затое зараз гэта мой галоўны памагаты.-- А якому мёду аддаеце перавагу вы?
-- На густ і колер таварышаў няма. Кожны па-свойму добры, але мне больш падабаецца з разнатраўя. У асноўным пчаляры збіраюць мёд ліпавы, рапсавы, грэцкі і разнатраўе. Залежыць гэта ад таго, якія меданосы знаходзяцца ў радыусе палёту пчол, прыкладна 2-4 км ад пчальніка. Віншуем Аляксандра Антонавіча з заслужанай перамогай і жадаем далей займацца любімай справай на карысць лепельскага краю.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг