Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сёння ў в. Бароўка адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рамонту Бароўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

08.05.2024

Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Вітаблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, галоўны ўрач Лепельскай ЦРБ Аляксей Пракоф'еў, лідэр дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан і іншыя ганаровыя госці.  

У зоне абслугоўвання Бароўскай АУАП знаходзяцца 29 вёсак з насельніцтвам 3740 чалавек. Колькасць дзіцячага насельніцтва - 505 чалавек, з іх ва ўзросце да 1 года - 24 дзіцяці.  

Акрамя амбулаторыі, функцыянуюць 2 ФАПы - Лядзенскі і Чарэйшчанскі. Бароўская АУАП аказвае першасную медыка-санітарную дапамогу насельніцтву колькасцю 2829 чалавек, 580 чалавек абслугоўвае Лядзенскі ФАП, 331 чалавек  атрымлівае ўсю неабходную дапамогу ў Чарэйшчанскім ФАПе. 

Адкрыццё абноўленай амбулаторыі значна палепшыць даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву.

Дарагія жыхары Лепельшчыны. Сёння, сапраўды знакавая падзея. Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі мы адкрываем амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Так, прыйсці да гэтага было няпроста, але свае абяцанні мы выканалі. Аб'ект адкрыты, будынак зрабілі максімальна камфортным і сучасным, і зараз жыхары Бароўкі хадзіць на дыспансэрызацыю будуць з вялікім задавальненнем. 

Умовы створаны выдатныя як для медыцынскіх работнікаў, так і для пацыентаў. 

Ад сістэмы аховы здароўя хачу падзякаваць прадстаўнікам мясцовай улады і асобна - Міхаілу Кісялевічу за ўпартасць і імкненне ў вырашэнні пытання аб узвядзенні новай амбулаторыі.

Адзначу, на гэтым мы не спыняемся - будзем працягваць працаваць на выкананне задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка, - пракаментаваў адкрыццё аб'екта Міхаіл Вішнявецкі.

Адкрыццё дадзенага аб'екта - вялікая радасць для ўсіх мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў раённай улады. Адзначу, якасныя медыцынскія паслугі ў такіх выдатных умовах будуць атрымліваць не толькі жыхары Бароўкі, але і суседніх вёсак - а гэта больш за 3 тысячы землякоў. 

За праведзеную працу таксама хачу выказаць падзяку нашаму заказчыку - упраўленню капітальнага будаўніцтва Лепельскага раёна, а таксама генпадраднай арганізацыі. 

Асобых слоў падзякі  заслугоўвае і наш дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак. Пад яго кіраўніцтвам праца на гэтым аб'екце была пачата і на працягу некаторага часу граматна курыравалася. 

Дадам, што немалая праца ўжо зроблена і па добраўпарадкаванні тэрыторыі паблізу аб'екта. Усіх з надыходзячым святам, дарагія землякі, - выступіў з такой прамовай Міхаіл Кісялевіч.

Адчуваю асаблівыя пачуцці, бо менавіта з Бароўкі 25 гадоў таму я пачынаў сваю працоўную дзейнасць. За гэты час бачна, якая каласальная праца тут праведзена.  

Выконваючы даручэнні Кіраўніка дзяржавы, у Лепельскім раёне адрамантаваны ўсе 12 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і амаль усе амбулаторыі. А калі глядзець яшчэ шырэй, то прыходзіш у захапленне ад таго, колькі працы ўкладзена ў росквіт гэтага маляўнічага кутка нашага раёна - пабудаваны новыя дамы, мадэрнізаваны ўстановы адукацыі, высаджаны сотні дрэў. Гэта ўсё зрабілі мы! 

Вялікі дзякуй старшыні райвыканкама Міхаілу Кісялевічу. Бо менавіта ён задае той правільны працоўны тон, дзякуючы якому мы гатовы скруцiць горы.

Нам усё пад сілу. Час выбраў нас! - звярнуўся да землякоў Віктар Азаронак.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг