Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і, які заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе

14.05.2022

Штогод 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і, які заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. Традыцыйна на Лепельскай зямлі праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу: выставы, сустрэчы, канцэрты, узнагароджанні, падарункі.

З года ў год лепяльчане справай паказваюць сваю прыхільнасць сямейным каштоўнасцям. Так, у  2021 годзе пабраліся шлюбам 182 пары, з іх палова (92 пары) узялі шлюб упершыню. Большасць (151 пара) аддалі перавагу роспісу ў гарадскім загсе, хоць сельвыканкамы таксама могуць рэгістраваць шлюбы. Традыцыйна самымі «гарачымі» месяцамі былі чэрвень, ліпень і жнівень, на якія прыпала палова ўсіх зарэгістраваных у 2021 годзе вяселляў.

Сям'я – гэта наш родны дом, у якім выхоўваюцца дзеці, перадаюцца з пакалення ў пакаленне найважнейшыя маральныя і духоўныя традыцыі, месца, дзе мы вучымся любові, павазе, узаемадапамозе.  

У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. У гэтых мэтах рэалізуецца вялікі комплекс мер з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем'і:

- выплата дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей;

- прадастаўленне сямейнага капіталу шматдзетным сем'ям;

- сацыяльнае абслугоўванне сем'яў з дзецьмі;

- дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля;

- забеспячэнне бясплатным харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця і іншыя віды дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;

- гарантыі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсіённага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг