16 лістапада Лепельскім РАСК распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства) у дачыненні да неўстаноўленай асобы, якая з дапамогай перапіскі на гандлёвай пляцоўцы "kufar.by" і званка ў мэсэнджары "WhatsApp" з мэтай продажу рэхалота пераканала жыхара Лепельскага раёна, 1958 года нараджэння, пералічыць грашовыя сродкі ў суме 650 рублёў.
Пасля пералічэння грашовых сродкаў на працягу некалькіх дзён пацярпелы звязваўся з прадаўцом тавару і ўдакладняў, калі ён яго атрымае, але кожны раз атрымліваў адгаворкі. І толькі пасля таго як прадавец перастаў выходзіць на сувязь, наш зямляк здагадаўся, што пералічыў грашовыя сродкі ашуканцам.
Лепельскі РАСК просіць быць уважлівымі да набыцця або продажу тавараў праз зносіны ў сетцы Інтэрнэт і ў мэсэнджарах.