Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі прайшлі XV велікодныя раённыя адукацыйныя чытанні

06.05.2024

Мерапрыемства пачалося з малебных спеваў у храме Нараджэння Хрыстовага. Малебен адслужыў благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч, пасля якога адбыўся хрэсны ход ад храма Раства Хрыстова да храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца і зноў да храма Нараджэння Хрыстовага.

У рамках чытанняў у фае раённага Дома культуры была арганізавана выстава выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці (у рамках правядзення раённага этапу абласнога конкурсу мастацкай творчасці "Велікодная мазаіка". Цешылі вока работы дзяцей: мініяцюрныя версіі храмаў, упрыгожаныя вербачкі і іншыя сімвалы Вялікадня. 

З урачыстым прывітаннем да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня раённага Савету дэпутатаў Ігар Урбан. Далей аб ходзе мерапрыемства расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Лясун.

Ігар Генадзевіч адзначыў, што Велікодныя традыцыі спрадвеку збліжаюць сем'і, народы і нават краіны. Аб'ядноўваючай сілай валодаюць і нашы раённыя Велікодныя чытанні, а таксама яны займаюць значнае месца ў культурным жыцці раёна і з кожным годам выклікаюць усё большую цікавасць.

На Велікодных чытаннях з дакладамі выступілі выкладчыкі агульнаадукацыйных школ Лепеля і Лепельскага раёна, іх выступленні з цікавасцю слухалі гледачы. Так, Вікторыя Кірый, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце "Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна" выступіла на тэму "Наш свет расквітае, як сад, калі расквітае душа дзіцяці".

Аб ролі сям'і ў захаванні і перадачы духоўных каштоўнасцяў расказала настаўнік Бароўскай сярэдняй школы ім. Г.К. Жукава Лепельскага раёна Вера Маліноўская. Традыцыі айчыннай педагогікі ў выхаванні духоўнасці - такая тэма выступлення Ларысы Булах, настаўніка рускай мовы і літаратуры Паўсвіжскай базавай школы імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна.
На тэму духоўнасці ў культуры моладзі распавёў Аляксандр Ляшкевіч, навучэнец 11 класа сярэдняй школы №1 г. Лепеля.

Пасля выступленняў дакладчыкаў выхаванцы навучальных устаноў горада Лепеля і Лепельскага раёна паказалі святочны выступ.

Так, відэа "Сустракаем Вялікдзень" падрыхтавалі навучэнцы Паўсвіжскай базавай школы імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна. Верш "Даруючая нядзеля" распавяла Валерыя Сідарава з Бароўскай сярэдняй школы.
Цікавы нумар падрыхтавалі навучэнцы клуба «Юны краязнаўца»
з Стайскай сярэдняй школы Лепельскага раёна.

Песню "Устанем" выканаў Данііл Маркус, навучэнец сярэдняй школы № 1 г. Лепеля, песню "Няхай прыйдзе да мяне анёл" — трыа "Прыгажосць" з раённага цэнтра дзяцей і моладзі, песню "Пераможным гімнам" - Язерская Паліна і харэаграфічны калектыў "Мазаіка" гімназіі імя І.М. Ярашова г. Лепеля, а песню "Творы дабро" – вакальная група "Журавінка" Дамжэрыцкай базавай школы Лепельскага раёна.

Таксама ў гэты дзень былі намечаны далейшыя шляхі супрацоўніцтва раённай улады і Царквы ў агульнай справе — патрыятычнае выхаванне школьнікаў.

Напрыканцы Велікодных чытанняў благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч уручыў усім удзельнікам сертыфікаты аб удзеле.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг