У Лепельскім раённым Доме культуры адбыўся штогадовы фестываль «Віфлеемская зорка», прысвечаны важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу — Раству Хрыстову.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў старшыня
раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.
Ігар Генадзевіч павіншаваў усіх са светлым святам і адзначыў, што Раство
Хрыстова - гэта прасвядны час, які ўмацоўвае нашу веру і дорыць кожнаму
надзею на перамены да лепшага, нагадвае аб важнасці быць добрым і міласэрным,
а таксама вяртае да вытокаў вечных каштоўнасцяў. Да прысутных таксама звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй
Сергій Ляшкевіч, які ў сваім выступленні нагадаў аб неабходнасці ў наш
час духоўнага ўмацавання і вяртання народа да Бога.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў песнях, вершах і танцах юныя артысты расказвалі гісторыю з'явы ў свет Богадзіцяці Ісуса.
На свяце 18 удзельнікаў і калектываў з розных навучальных устаноў, у
у тым ліку выхаванцы нядзельных школ горада Лепеля, паказалі незабыўныя
нумары.
Калядны канцэрт кожны год радуе жыхароў і гасцей горада добрымі
каляднымі песнямі і сцэнкамі і не перастаюць здзіўляць разнастайнасцю
нумароў.
Стварыць атмасферу душэўнага свята дапамагла выстава, на якой прадстаўлены
працы, прысвечаныя светламу святу.
У канцы мерапрыемства ўсе юныя артысты былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі і ганаровымі граматамі за адраджэнне і захаванне праваслаўных духоўных каштоўнасцяў.
Паводле водгукаў гледачоў, канцэрт стварыў усім святочны настрой. Гледачы ўбачылі разнастайнасць дзіцячай творчасці: танцы, тэатральныя інсцэніроўкі, вершы, песні і традыцыйныя калядкі.