Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі прайшоў раённы піянерскі злёт

18.05.2024

У Лепелі прайшоў раённы піянерскі ўрачысты злёт "БРПА - фармат твайго дзяцінства", прысвечаны Дню піянерскага сяброўства, і ўрачысты прыём у рады ГА "БРПА".

На святочнае мерапрыемства сабраліся дэлегаты піянерскіх дружын раёна, прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх арганізацый, ветэраны піянерскага руху, бацькі навучэнцаў з розных школ раёна. Пачаткам урачыстасці сталі раўненне на Дзяржаўны сцяг і выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Каля 300 рабят з розных куткоў нашага раёна з хваляваннем зачыталі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды выконваць законы піянераў Беларусі. Пасля чаго чырвона-зялёныя гальштукі павязалі піянеры розных гадоў і госці мерапрыемства, а таксама сказалі словы на дарогу.

На піянерскім свяце таксама 15 рабят развіталіся з гальштукам і атрымалі білеты членаў БРСМ. Акрамя гэтага 3 білеты ўручаны прадстаўнікам працуючай моладзі.

Са словамі віншавання да хлопцаў звярнуліся ганаровыя госці мерапрыемства. Яны успаміналі, як калісьці самі былі піянерамі, жадалі рабятам з гонарам насіць гальштук і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы. Так, напрыклад, раней практычна ўвесь свой вольны ад вучобы час многія школьнікі прысвячалі грамадскай працы. Падцягвалі адстаючых аднакласнікаў, шэфствавалі над малодшымі, клапаціліся аб пажылых. Словы віншавання новаспечаным членам саюза моладзі сказала першы сакратар РК ГА "БРСМ" Дар'я Мазго.

Свята было напоўнена цяплом і сяброўскай атмасферай. А хлопцаў чакаюць новыя заданні, якія дазволяць ім праявіць надзейнасць, вытрымку, смеласць, сумленнасць і справядлівасць. Больш за сто гадоў таму 19 мая першыя ў Савецкім Саюзе хлапчукі і дзяўчынкі павязалі чырвоныя гальштукі і сталі зваць сябе піянерамі. Традыцыя праводзіць урачысты збор па прыёме ў рады гэтай арганізацыі захавалася да нашых дзён.

Яна Міснік. Газета "Лепельскі край"


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг