Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепелі сёння ў святым месцы пасадзілі сямейныя дрэвы

15.05.2024

У рамках Года якасці ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна", мэтай якой з'яўляецца аб'яднанне намаганняў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый для павышэння значнасці сацыяльнага інстытута сям'і як асновы дзяржавы, захавання сямейных каштоўнасцей, папулярызацыі вобраза моцнай шчаснай сям'і.

У рамках акцыі праводзіцца шэраг значных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне інстытута сям'і. Так, у Лепелі ў Дзень сям'і з'явіліся сямейныя дрэвы. І набіраюць сілу маладыя расліны ў святым месцы - на тэрыторыі храма Святой Параскевы Пятніцы. Ініцыятарамі такой добрай акцыі сталі Лепельскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў і духавенства.

Сутнасць акцыі, паводле слоў арганізатараў, паказаць сваё трапяткое стаўленне да сямейных каштоўнасцяў, бо пасаджаныя дрэўцы будуць расці, а разам з імі - мацнець нашы сем'і.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў і благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч.

Яны адзначылі, што сям'я, клопат, узаемная павага, згода і любоў блізкіх – галоўная апора і падтрымка чалавека. А шчасная сям'я - аснова моцнай дзяржавы. Закладзеныя ў сям'і каштоўнасці клопату аб дзецях, павагі да старэйшых, пераемнасці пакаленняў становяцца традыцыямі, на якіх будуецца стабільнае грамадства, моцная і квітнеючая краіна. 

У пасадцы дрэў прынялі ўдзел 15 сем'яў. Маладыя дрэўцы высаджваліся старанна, дзеці дапамагалі сваім бацькам і вельмі перажывалі, каб расліны прыжыліся. Мерапрыемства атрымалася яркім і запамінальным, бо дрэва - гэта сімвал жыцця, сям'і і сілы. Прыемна, што акцыя сабрала жыхароў нашага горада рознага ўзросту ад маленькіх дзяцей да людзей паважанага веку. 

Так, паўдзельнічаць у такой карыснай справе вырашыла сям'я Пшонка. Нягледзячы на ​​тое, што клопатаў у мужа i жонкi хапае, не змаглі застацца ўбаку. 

— Такое баўленне часу - гэта не толькі карысная справа, але і прывіццё пэўных сямейных каштоўнасцяў. Не першы год удзельнічаем у такіх мерапрыемствах, і заўсёды ад іх атрымліваем толькі станоўчыя эмоцыі, - кажа Вікторыя Віктараўна.

— Няхай наш любімы горад з кожным годам становіцца яшчэ зелянейшым і прыгажэйшым. І асабліва такія памятныя і святыя мясціны. І няхай закладзены парк сямейных дрэў расце і радуе вока нашых гараджан. А мы па магчымасці будзем даглядаць за сваімі дрэвамі, аберагаць і паліваць іх у сухое надвор'е, - дадаў муж Сяргей Васільевіч.

Удзельнік акцыі - Глеб Раманенка, які разам з бацькамі Сяргеем і Аленай, а таксама братам Іванам далучыліся да добрай справы. Хлопчык расказаў, што першы раз садзіць сямейнае дрэва. 

- Я яшчэ ні разу не садзіў дрэва, а сёння буду. Тут вельмі цікава, - падзяліўся думкамі Глеб. - Ён прызнаўся, што вельмі любіць бацькоў і шчаслівы бавіць з імі час, тым больш такім чынам. 

- Нас перапаўняюць эмоцыі радасці і шчасця за сваю сям'ю. Мы ганарымся, што нам даверылі ўдзел у такім важным мерапрыемстве. А яшчэ ў моцных сем'ях растуць шчаслівыя дзеці, фарміруецца аснова нашай будучыні, - адзначыла сям'я Палтарак - Аляксей, Вольга і іх дзеці. Муж i жонка працуюць у Лепельскім лясгасе, таму у сям'і з дзяцінства прывіваюцца беражлівыя адносіны да лесу і прыроды. 

- Для нас гэта не проста пасадка дрэўца, а важная падзея ў гісторыі нашай сям'і! Сыну вельмі спадабалася мерапрыемства, новыя знаёмствы, прыязная атмасфера, - кажа сям'я Прускіх - Вікторыя і Цімафей. 

- Такія акцыі аб'ядноўваюць нас, гуртуюць беларускі народ, старэйшае і малодшае пакаленне. Таму ўдзел у акцыі бяруць маладыя сем'і. Важна, што разам садзім дрэвы і тым самым дорым любiмаму гораду часцінку свайго сэрца. Высаджаныя дрэвы стануць сімваламі кахання і сямейнага шчасця, а расліны будуць радаваць наведвальнікаў храма, жыхароў і гасцей горада, - акцэнтавала першы сакратар РК ГА "БРСМ" Дар'я Мазго.

Пасля пасадкі айцец Сергій усім сем'ям падарыў Святое Евангелле і правёў экскурсію па храме.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг