Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Лепельскім краязнаўчым музеі абмеркавалі праект новай экспазіцыі

14.11.2023

Лепельскі раённы краязнаўчы музей пачынае стварэнне новай экспазіцыі «Школьны музей». Каб абмеркаваць праект, сёння сустрэліся прадстаўнікі раённай улады, адміністрацыя музея, гісторыкі і краязнаўцы, а таксама прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна. 

- Гісторыка-краязнаўчая работа сёння годна вядзецца ва ўсіх нашых школах, цэнтрах, садах. Тым не менш, галоўнай фігурай усёй гэтай дзейнасці па праве з'яўляецца наш музей. Усё, што тут сёння знаходзіцца – гэта нашая гісторыя, гісторыя, якую пішам мы самі. 

Ваш прамы ўдзел патрабуецца і зараз, у перыяд стварэння новай экспазіцыі «Школьны музей». Усё, чым вы, дарагія калегі, падзеліцеся, стане спадчынай. А значыць тым, што ніколі не забудзецца, не згубіцца, – звярнуўся да запрошаных Віктар Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама.

Таксама Віктар Уладзіміравіч, прыадчыніў заслону таямніцы і крыху распавёў аб тым, што ж з сябе будзе ўяўляць новая экспазіцыя. У зале размесціцца драўляная парта, у стальніцу якой будзе ўбудавана інтэрактыўная панэль. Інфармацыйным «начыннем» дадзенага экрана стане якраз тое, чым падзеляцца лепельчане — фатаграфіі, гісторыі стварэння школ, спісы знакамітых выпускнікоў, унікальныя адукацыйныя дакументы і гэтак далей. 

Такім чынам, сістэма адукацыі нашага раёна сістэматызуе сваю гістарычную спадчыну і перадасць яе ў надзейныя рукі. А педагогі здабудуць упэўненасць у тым, што пра іх не забудуць, пра іх раскажуць нашчадкам праз дзясяткі, а можа, сотні гадоў.

Акрамя таго, экспазіцыя ў сябе ўключыць цікавыя рэчы школьнага ўжытку. Гэта можа быць школьная форма, ранцы, абутак, сшыткі, падручнікі і шматлікае іншае.

- Хацелася б, каб новая зала была зроблены з душой. Каб, наведваючы яе, чалавек акунуўся ў тую эпоху, тую атмасферу, калі ён сам ці яго мамы і таты былі яшчэ дзецьмі. Давайце не будзем абыякавымi і разам упішам гэту старонку ў летапіс раёна, - дадаў Віктар Уладзіміравіч.

Многія педагогі тут жа ўключыліся ў абмеркаванне - хтосці ўспомніў аб сваёй школьнай форме, якая захоўваецца на далёкіх паліцах, хтосці ўспомніў аб выпускніках сваіх школ, якія зараз з'яўляюцца высокапастаўленымі чыноўнікамі або вядомымі спартсменамі, а нехта ўспомніў цікавыя апавяданні сваіх бабуль і дзядуль, пра тое, як яны былі вучнямі.

Многія сельскія школы Лепельскага раёна, нажаль, ужо спынілі дзейнасць. Але памяць аб іх жыве ў нас. Таму так важна прыняць удзел у стварэнні новай экспазіцыі і перадаць звестках аб іх.

Яна Міснік. Газета «Лепельскі край»


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг