Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У рамках Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, у Лепелі прайшла маштабная інфармацыйная кампанія

20.05.2024

У 1983 у амерыканскім Сан-Францыска невялікая група людзей, асабіста закранутых праблемай, упершыню правяла мерапрыемствы для прыцягнення ўвагі да новай, тады яшчэ малавядомай хваробы. Пасля гэты рух быў падтрыманы ў многіх краінах. Сёння гэты дзень (трэцяя нядзеля мая) гучыць заклікам да грамадства і асобным людзям звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з ВІЧ-інфекцыяй і ўнесці ўклад у дасягненне глабальнай мэты, якая складаецца ў тым, каб паслугі па прафілактыцы і лячэнню ВІЧ-інфекцыі, доглядзе і падтрымцы былі даступныя ўсім, хто у іх мае патрэбу. Дзень памяці мае доўгую гісторыю, напоўненую перажываннямі, стратамі і, несумненна, надзеяй на тое, што чалавецтва абавязкова пераможа гэту хваробу.

Шмат гадоў таму дыягназ "ВІЧ-інфекцыя" гучаў прысудам: чалавецтва сутыкнулася з новым захворваннем, якое хутка навучыліся дыягнаставаць, але эфектыўнага лячэння не было доўга. Сёння дзякуючы дасягненням сучаснай медыцыны людзі, якія жывуць з ВІЧ-станоўчым статусам, маюць магчымасць захаваць якасць жыцця на доўгія гады, як і людзі без ВІЧ-інфекцыі.

З мэтай павышэння ўзроўню інфармаванасці жыхароў раёна па праблеме ВІЧ/СНІД, фарміравання матывацыі да праходжання тэсціравання на ВІЧ і выхавання талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД калектыў раёна электрычных сетак наведалі медыцынскія супрацоўнікі. Спачатку перад прысутнымі выступіла ўрач-эпідэміёлаг райЦГіЭ Наталля Паборцава, якая адзначыла, што спосабаў поўнага вылечвання ВІЧ-інфекцыі не існуе. Аднак па меры пашырэння доступу да эфектыўных сродкаў прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і догляду ў сувязі з ВІЧ і апартуністычнымi інфекцыямі, ВІЧ-інфекцыя перайшла ў катэгорыю кантралюемых хранічных захворванняў, і ВІЧ-інфікаваныя могуць пражыць доўгае і здаровае жыццё. Ранняе выяўленне ВІЧ-інфекцыі павялічыць шанцы на паспяховае лячэнне, дапаможа захаваць здароўе і добрае самаадчуванне. Для правядзення самастойнага экспрэс-тэставання можна выкарыстоўваць экспрэс-тэсты па сліне, наборы для яго правядзення "Мульты Тэст" з'явіліся ў продажы ў сетцы аптэк.

Прайсці абследаванне на вызначэнне ВІЧ-інфекцыі можна ў любой медыцынскай установе, у тым ліку ва УАЗ "Лепельская ЦРБ". Для гэтага трэба здаць на аналіз кроў з вены. Зрабіць гэта можна ананімна, гэта значыць на называючы сваё прозвішча, імя і хатні адрас. Вынік аналізу можна даведацца па тэлефоне, паведаміўшы нумар рэгістрацыі, які назавуць табе падчас абследавання.

Таксама майстар-клас па правядзенні саматэставання паказала загадчыца тэрапеўтычным аддзяленнем паліклінікі Лепельскай ЦРБ Таццяна Сільвановіч. У рамках акцыі ўсім прысутным было прапанавана бясплатна атрымаць мульты-тэст, чым яны і скарысталіся. Па стане на 1 красавіка ў Лепельскім раёне за ўвесь перыяд назірання з 2001 года зарэгістравана 37 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, жыве з ВІЧ - 24 чалавекі. За 3 месяцы 2024 года зарэгістраваны 1 выпадак. За той жа перыяд 2023 года выпадкаў ВІЧ-інфекцыі не зарэгістравана. Сярод усіх зарэгістраваных выпадкаў пераважае палавы шлях перадачы. Для ўдасканалення сістэмы лабараторнай дыягностыкі ВІЧ-інфекцыі арганізацыі аховы здароўя забяспечаны экспрэс-тэстамі па крыві. За 2023 год у Лепельскім раёне праведзена 3698 даследаванняў на наяўнасць антыцелаў да ВІЧ грамадзян Рэспублікі Беларусь метадам ІФА.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг