Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2022

Паважаныя жыхары Лепельскага раёна!

Ад кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя з'яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў. Будучы Асноўным Законам краіны, яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа. Для кожнага беларуса Асноўны Закон краіны стаў гарантам правоў і свабод, адкрыў прастору для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці.

Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву. Паслядоўнае ажыццяўленне канстытуцыйных палажэнняў забяспечыць далейшае згуртаванне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг