Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Жнівеньская педагагічная канферэнцыя

29.08.2022

Традыцыйна ў канцы летніх канікул педагогі Лепельшчыны збіраюцца, каб абмеркаваць пытанні адукацыі і намеціць асноўныя напрамкі навучальнага і выхаваўчага працэсу. Аўгустоўская педагагічная канферэнцыя, якая прайшла ў Лепельскім раённым Доме культуры, да таго ж з'яўляецца магчымасцю ацаніць поспехі мінулага навучальнага года і адзначыць педагогаў, чые дасягненні ўмацоўваюць прэстыж раёна.

Удзел у канферэнцыі прынялі старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Віктар Азаронак, начальнік аддзела па адукацыі Анатоль Карпіцкі, благачынны Лепельскага благачыння Сяргей Ляшкевіч, кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты.

– Вы прысвячаеце сваё жыццё выхаванню і навучанню падрастаючага пакалення. Жнівеньская нарада педагогаў раёна - гэта не проста традыцыя, а магчымасць яшчэ раз напярэдадні навучальнага года актуалізаваць напрамкі работы, удакладніць падыходы для вырашэння прыярытэтных задач, намецiць перспектывы развiцця, - адзначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг