Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Ад Афрыкі да Паўднёвай Амерыкі: фотаработы расійскіх аўтараў прадстаўлены на выстаўцы ў Віцебску

21.07.2023

У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" адкрылася выстаўка двух расійскіх фатографаў-аматараў "Па краінах і кантынентах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлена амаль 70 работ. У асноўным гэта фотаздымкі масквічкі Алены Ніканавай, а таксама работы яе калегі па фотаклубе "Ракурс" Ігара Грашына.

"Гэта выстаўка прысвечана падарожжам. Тут прадстаўлены фатаграфіі, знятыя на трох кантынентах - у Паўднёвай Амерыцы, Еўразіі і Афрыцы. Гэта багаж, набыты за некалькі дзесяцігоддзяў. Сюды ўвайшла мая, скажам так, лічбавая эпоха, а яшчэ нямала фатаграфій я зрабіла на плёнку. Захапленне фатаграфіяй пачалося з турыстычных паездак і потым перарасло ў пастаяннае хобі. Спачатку я падарожнічала з тургрупамі, а потым асобна. З усіх дзяржаў мяне больш за ўсё ўразіла Аргенціна - на поўдні ў гарах ледзяныя шапкі, а на поўначы - тропікі. Самыя фотагенічныя краіны, на мой погляд, гэта Партугалія і Венгрыя, таксама Італія. Я люблю фатаграфаваць усё - людзей, прыроду, архітэктуру, якраз такія здымкі і прадстаўлены на выстаўцы тут у Віцебску", - падзялілася Алена Ніканава.

Некалькі фотаздымкаў, якія экспануюцца ў культурна-гістарычным комплексе, асабліва дарагія сэрцу аўтара. Адзін з іх называецца "Хасэ і Кармэн". На светлай іспанскай вулачцы каля бела-сіняй агароджы стаяць два чалавекі - мужчына і жанчына. Ён у касцюме ваеннага, а яна - у пунсовай сукенцы. Ці яшчэ адна работа, дзе прадстаўлена гульня святла і ценяў, стварае падман зроку, паказваючы малюнкі, якія не з'яўляюцца адлюстраваннем рэчаіснасці. Тут трэба прыгледзецца, каб здагадацца, што да чаго адносіцца. Гэту работу Алена адправіла на адзін з нядаўніх фотаконкурсаў, і яна выйшла ў фінал.

Фотааматар таксама расказала, што для фотапалявання ў новых краінах больш за ўсё падыходзяць адзіночныя падарожжы, далёка ад турыстычных сцежак. Таксама пажадана ведаць замежныя мовы хаця б на базавым узроўні, каб умець арыентавацца на мясцовасці і спытаць дарогу ў мясцовых жыхароў. Аўтар расказала, што, напрыклад, па Партугаліі падарожнічала з размоўнікам для турыстаў, і гэтага ёй хапала для камунікацыі. Тыя, хто не хоча быць прывязаным да друкаваных дапаможнікаў, могуць прайсці моўныя курсы. Словам, калі захапленне становіцца амаль сэнсам жыцця, яно падцягвае за сабой яшчэ некалькі патрэбных для яго развіцця карысных заняткаў.

Работы яе сябра і саратніка Ігара Грашына таксама паказваюць краіны і кантыненты. Масквіч і работнікі метрапалітэна заняўся фатаграфіяй у 16 гадоў, наведваў фотаклуб пры газеце "Правда", дзе навучыўся друкаваць чорна-белыя фота. Ён здымаў свае паходы, дзяцей на плёнку, але ў нейкі час перастаў займацца гэтым відам мастацтва. Са з'яўленне лічбавай фотатэхнікі яго хобі разгарэлася з новай сілай.

Велічныя вадаспады, цікавую архітэктуру, шырокія прасторы горных пейзажаў і цікавых прахожых у яркіх гарадах на фотаздымках маскоўскіх фотааматарў можна ўбачыць у Задзвінні да 18 жніўня.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг