У Віцебску ўручылі карону пераможцы конкурсу "Грацыя International" прадстаўніцы Беларусі Караліне Якубавай. У конкурсе прынялі ўдзел 10 фіналістак з 8 краін свету. Упершыню ў гэтым годзе ў конкурсе прадстаўлены Камерун, Кыргызстан і Зімбабвэ. Таксама ў творчым спаборніцтве ўдзельнічалі дзяўчаты з Расіі, Кітая, Шры-Ланкі і Венесуэлы.