Амаль 150 чалавек ушанавалі памяць савецкіх афіцэраў на мітынгу-рэквіеме на воінскім пахаванні ў аграгарадку Стасева Лёзненскага раёна. Тут сабраліся ратавальнікі, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, юнакі і дзяўчаты з ваенна-патрыятычных клубаў "Памяць" з Оршы і "Ратавальнік" з Віцебска, якія курыруе МНС, а таксама жыхары населенага пункта. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня яднання Беларусі і Расіі.