Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Поезд з беларускай тарфяной прадукцыяй упершыню адправіўся з Оршы ў Кітай

29.08.2023

У рамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва поўнаразмерны 62-кантэйнерны поезд з больш як 1,3 тыс.т тарфяной прадукцыі УП "Віцебскаблгаз" упершыню адправіўся са станцыі "Орша-Усходняя ў Кітай", паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белмытнясэрвіс".

"Белмытнясэрвіс" сумесна з "Віцебскаблгаз" рэалізавалі праект па адпраўцы першага кантэйнернага поезда з тарфяной прадукцыяй з Віцебскага рэгіёна. Кантэйнерны поезд пройдзе па тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана, праз пагранпераход "Алтынколь-Харгос". Канцавым пунктам на карце стане станцыя Цындаа, дзе чыгуначны састаў прымуць кітайскія партнёры Shanghai Izolite Industrial CO. LTD. Паведамляецца, што састаў пераадолее больш за 8,5 тыс. км за 17 дзён.

З пачатку года "Белмытнясэрвісам" было сфарміравана і адпраўлена 35 кантэйнерных паяздоў з прадукцыяй беларускіх экспарцёраў у Кітай. "Паспяховая арганізацыя праекта - важная зыходная кропка для эканомікі Віцебскага рэгіёна і прасоўвання беларускай экспартнай прадукцыі (тарфяной прадукцыі і іншых тавараў) на рынак Кітая. У перспектыве плануем пашырэнне таварнай наменклатуры экспартнай беларускай прадукцыі і павелічэнне частаты адправак кантэйнерных паяздоў", - расказалі на прадпрыемстве.

"Белмытнясэрвіс" - рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, заснаванае Дзяржаўным мытным камітэтам, нацыянальны лагістычны 4PL-аператар, які займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку знешнеэканамічнай дзейнасці нашай краіны.

Улічваючы стратэгічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, РУП "Белмытнясэрвіс" з 2016 года актыўна развівае праекты ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" па перавозцы грузаў чыгуначным транспартам у складзе арганізаваных кантэйнерных паяздоў, з'яўляючыся адначасова грузаатрымальнікам/грузаадпраўшчыкам, суаператарам і экспедытарам кантэйнерных паяздоў.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг