Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Раман Галоўчанка: Віцебская вобласць - унікальны край з багатай гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай

17.02.2023

Віцебская вобласць - унікальны край з багатай гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў відэазвароце да ўрачыстага сходу, прысвечанага 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Віцебшчына - гэта ўнікальны край з багатай гістарычнай, культурнай і духоўнай спадчынай. Гэта радзіма Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны, пісьменніка-публіцыста і педагога Сімяона Полацкага, стваральніка першага чарцяжа шматступеньчатай ракеты Казіміра Семяновіча і авіяканструктара Паўла Сухога, мастакоў Марка Шагала і Міхаіла Савіцкага", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, дзіўная прырода вобласці і мноства размешчаных на яе тэрыторыі помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры з'яўляюцца гордасцю і здабыткам беларускага народа.

"Прыдзвінскі край славіцца цудоўнымі і працавітымі людзьмі, па праву ганарыцца ратнымі і працоўнымі подзвігамі папярэдніх пакаленняў, якія мужна абаранялі родную зямлю ад варожых нашэсцяў. Асаблівым радком у летапіс рэгіёна ўпісаны падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Больш як 120 тыс. вашых землякоў змагаліся на яе франтах. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічалі 59 партызанскіх брыгад і 2 палкі", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Як дадаў прэм'ер-міністр, самаадданая праца гараджан і сельскіх жыхароў у пасляваенныя гады ператварыла Віцебшчыну ў адзін з перадавых, паспяховых рэгіёнаў з высокімі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"Сучасная Віцебшчына - высокаразвіты індустрыяльны рэгіён, які валодае значным патэнцыялам. 2022 год для многіх прадпрыемстваў Віцебскай вобласці склаўся лепш, чым папярэдні. Даволі ўстойліва і з дадатнай дынамікай па большасці напрамкаў спрацаваў увесь рэальны сектар эканомікі. Экспарт тавараў склаў каля $4,8 млрд і вырас у 1,9 раза да 2021 года. Упершыню з 2012 года вобласцю дасягнуты рэкордны знешнегандлёвы абарот з Расійскай Федэрацыяй больш як $5 млрд", - паведаміў Раман Галоўчанка.

Сёння ў вобласці шмат што робіцца для развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай і навукова-адукацыйнай сфер. Рэалізуюцца значныя праекты, укараняюцца інавацыі, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый.

"Упэўнены, што жыхары Віцебскай вобласці будуць і далей беражліва захоўваць народную памяць, слаўныя традыцыі, вернасць роднай зямлі і прымнажаць добрую славу Віцебшчыны новымі справамі і здзяйсненнямі", - канстатаваў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг