Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Расійская арганістка дала канцэрт у Віцебскай абласной філармоніі

10.02.2023

Музыкант Эльнора Грос з Расіі прадставіла ў Віцебскай абласной філармоніі арганны канцэрт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У выкананні майстра аргана з Расіі прагучалi велічныя шэдэўры Іагана Баха, вядомага сваімі складанымі акордамі, якія надаюць гучанню караля інструментаў асаблівую глыбіню і густату. Таксама расіянка сыграла для віцебскіх аматараў класікі нятленныя творы Вольфганга Моцарта, Ферэнца Ліста і Луі Нікаля Клерамбо, французскага кампазітара і прыдворнага музыканта караля Людовіка XIV.

Эльнора Грос родам з Валгаграда, яна асвоіла ігру на фартэпіяна ў музычнай школе. У 2017 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава і паступіла ў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, дзе навучалася ігры на аргане і клавесіне. У 2020 годзе таленавіты музыкант стала студэнткай Маскоўскай кансерваторыі.

Яна з'яўляецца лаўрэатам многіх прэстыжных конкурсаў міжнароднага ўзроўню, якія праходзілі ў Расіі і за мяжой. У скарбонцы высокіх узнагарод Эльноры Грос Гран-пры Усерасійскага адкрытага фестывалю-конкурсу арганнай музыкі "Залатая ліра" (2020 год) і Міжнароднага конкурсу-фестывалю Andantino ў Таліне (2022 год). Расіянка выступае з арганнымі, ансамблевымі, арганна-вакальнымі і арганна-харавымі канцэртамі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Валгаградзе, Таліне.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг