У Віцебску прайшлi традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі", у якіх удзельнічалi прадстаўнікі Беларусі і Расіі. У бягучым годзе спаборніцтвы, прысвечаныя Дню касманаўтыкі, праводзiлiся 19-ы раз. На "Кубак касманаўтыкі" прыехалі амаль 100 удзельнікаў з шасці беларускіх гарадоў - Віцебска, Мінска, Баранавіч, Магілёва, Вілейкі, Гомеля, а таксама госці з Расійскай Федэрацыі, якія прыбылі з Калінінграда.