Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Выстава фотакарэспандэнта БЕЛТА, прысвечаная Дням Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары", адкрылася ў Віцебску

07.06.2024

У Віцебску адкрылася фотавыстава вядучага фотакарэспандэнта БЕЛТА Аляксандра Хітрова "Адзін творца, тры дзесяцігоддзі і тысячы кадраў плёнкі", прысвечаная Дням Саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя размяцілася ў новым скверы каля канцэртнай залы "Віцебск". Роўна 33 здымкі расказваюць пра гісторыю Дзён Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары" - столькі ж сутак засталося да адкрыцця 33-га фестывалю мастацтваў.

Кожны здымак - асобная гісторыя фестывальнага праекта. Як адзначылі арганізатары, жамчужына гэтай калекцыі - фота кіраўніка дзяржавы ў час выступлення на канцэрце адкрыцця чарговага форуму ў Летнім амфітэатры. Ёсць здымак, як у той час дзяржаўны сакратар СД Павел Барадзін на сцэне Летняга амфітэатра ўручае ўзнагароду дырэктару і заснавальніку "Славянскага базару" Радзівону Басу. На іншых здымках - у час размовы з гасцямі форуму і ўрачыстай часткі другі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, а таксама Дзмітрый Мезенцаў, які цяпер займае гэту пасаду.

Знакаміты голас фестывалю Алена Спірыдовіч дае інтэрв'ю на цырымоніі адкрыцця імянной зоркі на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Высокую ўзнагароду прымае Дзіяна Гурцкая, народная артыска СССР Эдзіта П'еха з унукам Стасам П'ехам разам выступаюць у Летнім амфітэатры, тут жа расійская спявачка Зара з цеплынёй абдымае юную паклонніцу, якая выйшла да яе на сцэну з кветкамі.

Выставы, рэпетыцыі, канцэрты, захопленыя твары гледачоў і асобныя эфектныя нумары - унікальная экспазіцыя прадстаўляе фестывальную фотахроніку. Праекты міжнароднага форуму занатаваны вядучым фотакарэспандэнтам аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА Аляксандрам Хітровым. Больш як за 30 гадоў работы ў агенцтве і з моманту старту "Славянскага базару" майстар праз аб'ектыў фотакамеры расказвае пра ўсе фестывальныя эпохі. Ён сфатаграфаваў зорак рознай велічыні: Уладзіміра Мулявіна, Рыгора Лепса, Патрысію Каас, экс-саліста Deep Purple Джо Лін Цёрнера і іншых. Першыя здымкі на фестывалі ў Віцебску ім былі зроблены яшчэ на плёначных фотаапаратах.

Выстава падрыхтавана да 25-годдзя з даты падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Згодна з планамі, праект будзе экспанавацца да Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў лістападзе.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг