Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Выстава кітайскіх ліхтарыкаў пройдзе ў Віцебску ў студзені

04.01.2023

Мастакі і дызайнеры прадставяць кітайскія ліхтарыкі на выставе "СіЯй" у Віцебску. Арганізатары праекта агучылі даты правядзення экспазіцыі і крытэрыі адбору работ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца філіяла "Цэнтр нацыянальных культур" Цэнтра культуры "Віцебск" Аліса Стуканава.

Выстава кітайскіх ліхтарыкаў пройдзе ў Віцебску з 28 па 29 студзеня і стане часткай вялікага праекта "Навагодні кірмаш", прымеркаванага да святкавання кітайскага Новага года. "Кітайскі Новы год надыдзе 22 студзеня і прадоўжыцца 15 дзён, кітайцы вельмі шырока яго адзначаюць. Паколькі ў нас ёсць прадстаўнікі КНР - навучэнцы і тыя, хто пражываюць у Віцебску, мы і вырашылі правесці такую інтэграцыю", - адзначыла кіраўнік Цэнтра нацыянальных культур.

Прапанаваць сваю работу для экспазіцыі да 22 студзеня змогуць вучні мастацкіх гурткоў, школ мастацтваў, ВНУ, а таксама прафесіяналы ў сферы дэкору, дызайну, мастакі. "Калі хтосьці з жыхароў Віцебска захоча прыняць удзел у выставе і прынесці свае работы, мы адкрыты для ўсіх, - растлумачыла Аліса Стуканава. - Тэхніка выканання можа быць любой, як і выбраны матэрыял для кітайскага ліхтарыка. Галоўнае - захаваць тэматыку і цэласнасць прадмета, захаваць памеры - работы могуць быць максімум 50 на 100 см".

Усе работы размесцяцца ў холе канцэртнай залы "Віцебск" і будуць даступныя любому жадаючаму. Паводле слоў арганізатараў праекта, там жа будзе арганізавана шоу-праграма з кітайскім драконам, удзелам кітайскіх выканаўцаў. Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць пакаштаваць сапраўдных кітайскіх пельменяў (сімвалу дабрыбыту і дастатку), якімі святкуюць Новы год паўночныя народы Паднябеснай, і загадаць жаданні. "У нас ужо быў вопыт правядзення такой выставы ў час Дзён індыйскай культуры ў Віцебску, у студзені гэтага года. Была арганізавана экспазіцыя, дзе аўтары прадстаўлялі свае работы, выяўленчую творчасць. Удзельнікі паказвалі Індыю такой, якой яны самі яе бачаць. Ну а ў пачатку 2023 года мы вырашылі, паколькі святкуем кітайскі Новы год, даць творчае заданне, заснаванае на кітайскіх ліхтарыках, паколькі гэта неад'емны атрыбут святкавання кітайскага Новага года", - падкрэсліла Аліса Стуканава.

Паводле яе слоў, практыка паказвае, што цікавасць да такіх праектаў, у прыватнасці дзён індыйскай, кітайскай культур, у віцябчан імкліва расце. А рэалізацыя такіх ідэй дае магчымасць умацаваць існуючыя паміж народамі дружалюбныя сувязі.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг