Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Выставу марак і паштовак аб флоры і фаўне Беларусі і замежжа прадставяць у Наваполацку

12.10.2022

У Музеі гісторыі і культуры Наваполацка з 11 кастрычніка па 10 лістапада будзе прадстаўлена выстава філатэліі і філакартыі "Флора і фаўна" з фондаў музея. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Для людзей савецкай эпохі калекцыянаванне было адным з важных і масавых хобі. У тыя гады збіралі маркі, паштоўкі, фантыкі ад цукерак, гузікі і шмат іншага. Наогул калекцыянаванне налічвае больш за 110 розных напрамкаў. На выставе ў Наваполацку наведвальнікі змогуць азнаёміцца з філатэліяй (калекцыянаваннем марак) і філакартыяй (калекцыянаваннем паштовак). Экспанаты збіраліся з 1970-х гадоў да 2018 года.

Агульная тэма прасочваецца ва ўсіх выстаўленых прадметах. На паштоўках і марках адлюстраваны птушкі, матылькі і жукі, лекавыя расліны, хараство падводнага і жывёльнага свету.

Прадстаўленыя на выставе маркі былі перададзены з прыватных калекцый у фонды музея. Гэтыя экспанаты паказваюць флору і фаўну не толькі Беларусі, але і іншых краін. Маркі раскажуць аб багатым раслінным і жывёльным свеце Манголіі, Балгарыі, В'етнама, Кубы. Таксама ў калекцыі можна будзе ўбачыць знакі паштовай аплаты абмежаванага тыражу з адлюстраваннем выкапнёвых жывёл.

Спецыяльна для маленькіх наведвальнікаў у музеі прадугледжана інструкцыя-схема, дзякуючы якой можна даведацца, з якіх элементаў складаюцца маркі, і больш дэталёва вывучыць інфармацыю, прадстаўленую на іх.

Выстава будзе цікавая не толькі як знаёмства з калекцыянаваннем, але і ў мастацкім плане. Большая частка выяў паштовак была прыдумана і ўвасоблена ў жыццё ўмелымі майстрамі-мастакамі.

Для жыхароў і гасцей горада выстава будзе адкрыта з аўторка па нядзелю з 10.00 да 18.00.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг