Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

ХК «Лакаматыў-Орша» з новага сезона пачне прыцягваць у асноўную каманду выхаванцаў сваёй школы

21.04.2023

Хакейны клуб "Лакаматыў-Орша" з новага сезона пачне прыцягваць у асноўную каманду выхаванцаў сваёй школы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар клуба Дзяніс Максак.

"На думку аматараў хакея, балельшчыкаў, якія сочаць за гульнёй "Лакаматыва" ў Экстралізе, гэты сезон стаў лепшым у гісторыі каманды. Юнакі паказвалі добры хакей, не аднойчы абыгрывалі фаварытаў рэгулярнага чэмпіянату. З першых матчаў сезона набралі добры тэмп. Пабывалі на першым месцы турнірнай табліцы, трымаліся за трэцяе, чацвёртае месцы. І гэта з улікам таго, што ў бягучым сезоне каманда абнавілася на 50 працэнтаў, - адзначыў дырэктар ХК. - З новага сезона пачнём прыцягваць у асноўную каманду выхаванцаў уласнай школы. Але гэта ўсяго некалькі юнакоў, таму цяпер стараемся зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць ігракоў бягучага складу. Будзем прадаўжаць актыўна працаваць у тых умовах і з тымі рэсурсамі, што ёсць у клуба".

Клуб 21 красавіка адзначыць сваё пяцігоддзе. Свята пачнецца на Лядовай арэне ў Оршы ў 17.00. Для сваіх балельшчыкаў "Лакаматыў" падрыхтаваў насычаную праграму. Тут правядуць аўтограф-сесію ігракоў, розыгрыш веласіпеда, будзе працаваць новая фотазона. Акрамя гэтага, хакеісты разам з балельшчыкамі сфарміруюць зборныя, роўныя па сіле каманды, і згуляюць адзін з адным.

"Лакаматыў-Орша" стартаваў у чэмпіянаце Беларусі ў сезоне 2018/2019, па выніках якога атрымаў перамогу ў дывізіёне Б. Каманда паўтарыла поспех у наступным сезоне і выйшла ў плэй-оф, дзе сустрэлася з мінскім "Юнацтвам". У серыі з шасці матчаў "Лакаматыву" ўдалося двойчы абыграць знакамітага саперніка. За апошнія тры сезоны падапечныя Ігара Жылінскага выдатна прыбавілі. Цяперашні чэмпіянат, у якім ужо няма падзелу на дывізіёны, каманда завяршыла на 7-м месцы. Для таго каб апынуцца ў запаветнай шасцёрцы і стаць уладальнікам прамой пуцёўкі ў плэй-оф, ёй не хапіла двух ачкоў.

У структуру хакейнага клуба "Лакаматыў-Орша" ўваходзіць прафесійная каманда па хакеі, а таксама дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, дзе рыхтуюць юнакоў па трох напрамках: хакей з шайбай, шорт-трэк і цяжкая атлетыка. Сёння ў ДЮСШ займаюцца больш за 300 чалавек.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг