Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дзевяць энергетычных праектаў плануюць рэалізаваць у Беларусі ў бліжэйшыя гады

10.11.2022

У Беларусі ў бліжэйшыя гады намечана рэалізаваць дзевяць энергетычных праектаў. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час адкрыцця новай падстанцыі "Брэст-Заходняя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праведзена вельмі сур'ёзная работа. Распрацавана комплексная праграма, якая паэтапна рэалізуецца. За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі рэалізавалі 11 энергетычных праектаў на суму больш як 260 млн еўра. Будуць рэалізаваны яшчэ дадаткова дзевяць праектаў, - расказаў Пётр Пархомчык. - Гэтыя дзевяць праектаў, якія мы намецілі, будуць рэалізаваны літаральна на працягу трох-пяці гадоў, з невялікім пераходам у наступную пяцігодку".

Віцэ-прэм'ер дадаў, што цяпер распрацоўваецца праграма на 2025-2030 гады. "Спажыванне энергарэсурсаў насельніцтвам, прамысловымі прадпрыемствамі расце, таму неабходна ствараць магутнасці. Размова ідзе не толькі аб буйных гарадах. Мы гаворым аб Слуцку, Старых Дарогах, Пінску, Мікашэвічах і іншых раённых цэнтрах, якія маюць патрэбу ў новых крыніцах электраэнергіі", - заўважыў Пётр Пархомчык.

У Брэсце запусцілі падстанцыю, якая забяспечвае электраэнергіяй цэнтральную частку горада. Там выкарыстана новае абсталяванне і сучасныя тэхналогіі. Камутацыйнай апаратурай спецыялісты кіруюць дыстанцыйна. "У абслуговым персанале няма неабходнасці. Аператыўныя работнікі "Брэстэнерга" ў час дзяжурства назіраюць за тым, што адбываецца на падстанцыі. Сістэма відэаназірання забяспечвае поўную бяспеку", - акцэнтаваў увагу намеснік прэм'ер-міністра.

Пётр Пархомчык асабліва падкрэсліў, што на брэсцкай падстанцыі выкарыстаны айчынны праграмны прадукт. "Гэта значыць мы сябе засцераглі ў пытаннях энергетычнай бяспекі. Нашы людзі распрацавалі праграмы і ўкараняюць іх не толькі ў Брэсцкай вобласці, а ў цэлым па краіне", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг