Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі

17.04.2023

Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая карэкціруе яго ж пастанову нумар 61 ад 27 мая 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Дакумент уносіць змяненні ў наменклатуру пасад служачых медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў.

Упершыню ў Беларусі ўведзена пасада ўрача-рэфлексатэрапеўта па традыцыйнай кітайскай медыцыне.

У рамках спецыяльнасці ўрача-спецыяліста ўведзены такія пасады, як урач ультрагукавой дыягностыкі у спецыяльнасці, урач функцыянальнай дыягностыкі ў спецыяльнасці. Гэта звязана з патрэбнасцю галіны і стала магчымым у сувязі з прадастаўленнем асобным катэгорыям урачоў-спецыялістаў права допуску да выканання ультрагукавых і функцыянальных даследаванняў.

У Міністэрстве растлумачылі, што пастанова нумар 61 скарэкціравана з улікам практыкі. Пры падрыхтоўцы праекта пастановы Міністэрствам аховы здароўя ўлічаны пытанні і прапановы, якія ўзнімаюцца практычнай аховай здароўя і ўзнікалі пры прымяненні дзеючых цяпер наменклатуры пасад медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў і патрабаванняў да займання адпаведных пасад.

Адзначаецца, што ўвядзенне новых пасад, якія прадугледжаны пастановай, будзе рэалізавана ў межах існуючай штатнай колькасці.

Адпаведныя дапаўненні ўнесены ў медыцынскія профілі спецыяльнасцей.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг