Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі ў 2022 годзе выраслі на 15 працэнтаў

09.02.2023

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі ў 2022 годзе выраслі на 15 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

"Па выніках 2022 года прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі $1,5 млрд, павялічыўшыся на 15,3 працэнта адносна 2021 года", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе вялася работа па рэалізацыі каля 1 тыс. камерцыйных інвестыцыйных праектаў, 175 з іх былі завершаны. "У 2023-м плануем рэалізацыю таксама каля 1 тыс. праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый каля Br6 млрд", - паведаміў міністр.

Паспяхова функцыянуюць прэферэнцыйныя рэжымы. У 2022 годзе ў СЭЗ, індустрыяльны парк "Вялікі камень" і "Брэміна-Орша" прыйшло 53 новыя рэзідэнты. Імі будуць рэалізаваны бізнес-ідэі ў дрэваапрацоўцы, сельскай гаспадарцы, хімічнай прамысловасці, машынабудаванні, фармацэўтыцы і іншых перспектыўных сферах. З'явіцца 2,7 тыс. новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

"Дзяржава прадаўжае інвесціраваць у будаўніцтва жылля і сацыяльнай інфраструктуры. У мінулым годзе пабудавана больш як 4,2 млн кв.м жылля, 29 аб'ектаў аховы здароўя, 4 школы, 11 дзіцячых садоў, іншыя інфраструктурныя аб'екты. Усяго ў рамках Нацыянальнага інфраструктурнага плана рэалізоўвалася больш як 530 інфраструктурных праектаў з аб'ёмам фінансавання Br3,2 млрд", - расказаў кіраўнік Мінэканомікі.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг