Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы

13.04.2023

У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 12 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 204,6 тыс. га, або 31,5 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 76,5 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 0,56 працэнта, Гомельскай - 30,2 працэнта, Гродзенскай - 73,8 працэнта, Мінскай - 20,7 працэнта, Магілёўскай - 5,6 працэнта. Таксама прадаўжаецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, падрыхтавана ўжо 300,7 тыс. га (46,2 працэнта плана).

Сяўба яравога рапсу ўжо выканана на плошчы 0,58 тыс. га, або 1,24 працэнта да плана, лёну - 3,5 тыс. га, або 7,46 працэнта, цукровых буракоў - 6,12 тыс. га, або 6,02 працэнта, аднагадовых траў - 22,3 тыс. га, або 8,51 працэнта. Пачалася і пасадка бульбы - яе пакуль высадзілі толькі на 0,01 тыс. га, або 0,04 працэнта ад плана. Таксама стартавала пасадка кукурузы - 0,44 тыс. га, або 0,04 працэнта ад плана.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг