Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі плануюць сабраць 5,8 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны

27.08.2021

У Беларусі ў бягучым годзе плануюць сабраць 5,8 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства - начальнік упраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў гаспадарках усіх катэгорый чакаецца вытворчасць бульбы на ўзроўні 5,8 млн т, пладоў і ягад - 720 тыс. т, агародніны - 1,8 млн т. У тым ліку ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках плануюць атрымаць 960 тыс. т бульбы (105 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года), 631 тыс. т агародніны адкрытага і закрытага грунту (112 працэнтаў), а таксама каля 170 тыс. т пладоў і ягад (на ўзроўні мінулага года), з іх 160 тыс. т яблыкаў", - сказала Таццяна Карбановіч.

З чаканых 960 тыс. т бульбы 185 тыс. т пойдуць на насенне, 200 тыс. т адправяць на прамперапрацоўку, каля 100 тыс. т - на патрэбы гандлю і грамадскага харчавання (у тым ліку для закладкі ў стабілізацыйныя фонды), 475 тыс. т - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспарт. З чаканага ўраджаю агародніны 180 тыс. т плануюць накіраваць на патрэбы грамадскага харчавання і гандлю, а таксама для закладкі ў стабфонды, 43 тыс. т будзе перапрацавана, 408 тыс. т - для іншай рэалізацыі, уключаючы экспартныя пастаўкі. На прамперапрацоўку пойдзе 41 тыс. т пладоў і ягад, для гандлю, грамадскага харчавання і стабфондаў - 58 тыс. т, 79 тыс. т будзе рэалізавана на рынках, кірмашах і за мяжой.

Што датычыцца садавіны, то, паводле слоў спецыяліста, вядзецца работа па павелічэнні вытворчасці садавіны, у тым ліку яблыкаў, для забеспячэння ўнутранай патрэбнасці рынку айчыннай прадукцыяй. Напрыклад, штогод закладваюцца новыя сады. Мерапрыемствы па пасадцы пладова-ягадных культур і іх доглядзе праводзяцца ў рамках дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу.

У Беларусі пачалася ўборачная кампанія. На сёння сабрана каля 5,7 тыс. т бульбы, 86 тыс. т агародніны (у тым ліку закрытага грунту).

Мінсельгасхарч пастаянна працуе з МАРГ, Белкаапсаюзам, канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" па пытаннях забеспячэння насельніцтва і перапрацоўчых прадпрыемстваў плодаагародніннай прадукцыяй.

БелТА


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг