Сектар спорту і турызму Лепельскага райвыканкама
211174, г. Лепель, вул. Лабанка, 52а
Загадчык сектара: Скорба Алена Фёдараўна
тэл. 8 (02132) 6-15-13, факс 8 (02132) 6-15-13
Галоўны спецыяліст: Галай Таццяна Аляксандраўна
тэл. 8 (02132) 6-15-13
Электронны адрас: sportsectorlepel@mail.ru
Асноўныя функцыі і задачы сектара:
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
- рэалізацыя ў Лепельскім раёне дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- забеспячэнне выканання ў Лепельскім раёне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- укараненне ў практыку навукова-абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, каардынацыя фізкультурна-аздараўленчай работы сярод інвалідаў і грамадзян з аслабленым здароўем;
- арганізацыя і правядзенне раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў;
- прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця;
- садзейнічанне грамадзкім аб'яднаньням па фізічнай культуры, спорту і турызму ў іх дзейнасці;
- арганізацыя працы па ўмацаванні, развіццю і абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- развіццё ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем на тэрыторыі Лепельскага раёна заканадаўства аб фізічнай культуры, спорту і турызму.
Сектар ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый;
- каардынуе і ажыццяўляе кантроль за выкананнем раённага календара фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў;
- праводзіць работу па падборы кадраў, павышэнню кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў і правядзенні іх атэстацыі, фармуе кадравы рэзерв;
- стварае ў Лепельскім раёне неабходныя ўмовы для функцыянавання сістэмы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- арганізуе выкананне мерапрыемстваў дзяржаўных праграм у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- распрацоўвае і ўносіць на зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Лепельскім раёне дзяржаўных праграм у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынуе іх выкананне;
- ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляе кіраванне падпарадкаванымі арганізацыямі, кіруе іх маёмасцю;
- у мяжах сваёй кампетэнцыі прысвойвае ва ўстаноўленым парадку спартыўныя разрады, узнагароджвае медалямі, жэтонамі, значкамі, прызамі і граматамі пераможцаў і прызёраў раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, аглядаў-конкурсаў;
- прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку ва ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама дакументы для прысваення спартыўных разрадаў;
– распрацоўвае i зацвярджае раённыя каляндарныя планы правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, вучэбна-трэніровачных збораў і ўдзелу зборных каманд Лепельскага раёна ў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах, у тым ліку фізкультурна-аздараўленчых, турыстычных;
- забяспечвае правядзенне раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, раённых вучэбна-трэніровачных збораў, ажыццяўляе іх каардынацыю;
- праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з інвалідамі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і абароне насельніцтва Лепельскага райвыканкама;
- ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву, кантралюе арганізацыю вучэбна-трэніровачнага працэсу ў падпарадкаваных арганізацыях;
- каардынуе і накіроўвае фізкультурна-аздараўленчую работу з насельніцтвам;
- прымае меры па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам;
- прадастаўляе ў адпаведныя органы дзяржаўную, статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасць;
- арганізуе кантроль за эфектыўным выкарыстаннем фізкультурна-спартыўных збудаванняў;
- разглядае звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі сектара;
- забяспечвае выкананне адміністрацыйных працэдур;
- арганізуе працу па стварэнні бяспечных умоў працы ў падпарадкаваных арганізацыях;
- распрацоўвае і ўносіць ва ўстаноўленым парадку праекты рашэнняў Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, распараджэнняў старшыні райвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю;
- арганізуе працу па стварэнні бяспечных умоў працы ў падпарадкаваных арганізацыях;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і рашэннямі райвыканкама.
Структура сектара спорту і турызму Лепельскага райвыканкама
Загадчык сектара |
Скорба Алена Фёдараўна |
6-15-13 |
Галоўны спецыяліст |
Галай Таццяна Аляксандраўна |
6-15-13 |
Графік прыёму наведвальнікаў па асабістых пытаннях
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дні прыёму |
Час |
Скорба Алена Фёдараўна, |
трэці аўторак месяца |
8.00-13.00 |
Кансультаванне і запіс на прыём - 6-15-13
Фізічная культура, спорт і турызм
Дзяржаўная ўстанова «Лепельскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр»
211174, г. Лепель, вул. Лабанка, 52а
Дырэктар: (в.а. Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч)
тэл. 8 (02132) 6-68-39
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці: Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч
тэл. 8 (02132) 6-68-39
Інфармацыйна-турыстычны цэнтр
Інструктар-метадыст па турызму: Васільева Ніна Іванаўна
Электронны адрас: toorcenterlep@mail.ru
Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова
«Дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Лепельскага раёна»
211174, г. Лепель, вул. Лабанка 52а
Дырэктар: Шалак Аляксандр Мікалаевіч
Намеснік
дырэктара па асноўнай дзейнасці: Прохараў Віктар Валер'евіч
тэл. / факс 8 (02132) 6-68-36
Электронны адрас: sportlep@mail.ru