Паважаныя госці!
Мы рады вітаць Вас на сайце Лепельскагараённага выканаўчага камітэта!
Гэта своеасаблівы даведнік, дзякуючы якому Вы зможаце знайсці дакладную і цікавую інфармацыю аб нашым раёне.
Мы прапануем Вам акунуцца ў яго гістарычнае мінулае, пазнаёміцца з яго знакамітымі землякамі (людзьмі), палюбавацца ўнікальнай прыроднай прыгажосцю, даведацца аб развіцці раёна сёння і аб яго будучых праектах.
Для жадаючых адпачыць і ўмацаваць здароўе ў нашым непаўторным лясным і азёрным краі актыўна развіваецца турыстычны і гасцінічны бізнес, расшыраюцца экалагічныя і турыстычныя маршруты.
Створаны ўсе ўмовы для гасцей у аграсядзібах, дамах паляўнічых і рыбаловаў, на турыстычных базах.
Старажытны і разам з тым малады духам Лепельскі край з кожным годам становіцца больш утульным і прыгожым. Новыя тэхналогіі прыходзяць у сельскую гаспадарку і прамысловасць, развіваецца сацыяльная сфера, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты.
І ўсё, чым мы сёння ганарымся, створана таленавітымі, працавітымі, адданымі роднаму краю людзьмі.
Спадзяёмся, што, наведаўшы наш сайт, Вы захочаце сваімі вачамі палюбавацца прыгажосцю Лепельскага краю, сустрэцца з яго гасціннымі жыхарамі, а таксама парадуеце новымі цікавымі прапановамі для яго далейшага развіцця.
Сардэчна запрашаем у наш дзіўны і непаўторны край!
З павагай
старшыня Лепельскага раённага
выканаўчага камітэта Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч