Главная / Новости / Новости района

  Народны клуб традыцыйнай кухні, гульні і фальклору "Стайскія прысмакі" правёў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прэзентацыю традыцыйнай стравы "Клёцкі з душамі" , а таксама майстар-клас па прыгатаваннi дранікаў

04.11.2024
  Нагадаем, аматарскае аб'яднанне «Стайскія прысмаки» створана ў 2005 годзе. У суполку ўваходзяць жыхары в.Стаі і Стайскага сельскага Савета, якія захапляюцца народнымі традыцыямі свайго рэгіёну.

  Асноўным відам дзейнасці аб'яднання з'яўляецца вяртанне ў сучасны побыт забытых традыцый гатавання нацыянальных беларускіх страў з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі.

  - У апошні час удзельнікі зразумелі, што цікавасць да нацыянальнай кухні непарыўна звязана з іншымі праявамі культурнай спадчыны і пашырылі поле дзейнасці аб'яднання: сталі збіраць народныя песні, гульні, абрады, легенды.