Рэалізацыю на тэрыторыі Лепельскага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, сацыяльнай абароны насельніцтва, пенсійнага забеспячэння, занятасці і адпаведных гарантый часова незанятых грамадзян, з улікам асаблівасцяў і перспектыў развіцця раёна, каардынацыю дзейнасці па гэтых напрамках іншых раённых органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый камунальнай уласнасці ажыццяўляе ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».
Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама
Адрас: 211180, г. Лепель, вул. Савецкая, 36
Начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
Іназемцава Марына Аляксандраўна
каб. №6, тэл. 6-70-40
Намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па занятасці
насельніцтва
Азаронак Наталля Мікалаеўна
каб. №4, тэл. 6-67-07 (курыруе пытанні занятасці насельніцтва)
Галоўны бухгалтар упраўлення
Бабаед Кацярына Андрэеўна
каб.№5, тэл. 6-41-92
З 1 ліпеня ў структуры заработнай платы бюджэтнікаў павялічваецца доля прэміравання
Растлумачэнне па пытанні датэрміновага распараджэння грамадзянамі сродкамi сямейнага капіталу
Змены ў заканадаўства па сямейнаму капіталу
Сацыяльна-працоўныя гарантыі і льготы сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда
Структура, рэжым працы ўпраўлення
Што трэба ўлічваць арганізацыям
Калі вы ў цяперашні час без працы:
Вы можаце звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні ў аддзел занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама па адрасе г. Лепель, вул. Савецкая 36, кабінет №3 або па тэлефоне 6-41-98, 6-42-34
У адпаведнасці з артыкулам 21 «Абавязкі наймальнікаў у галіне забеспячэння занятасці насельніцтва» Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 125-З «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» наймальнікі паведамляюць пісьмова ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў з указаннем умоў працы і памеру яе аплаты.
Актуальныя вакансіі штодня размяшчаюцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь www.mintrud.gov.by.
На гэтай старонцы можна даведацца:
► Сацыяльныя гарантыі і кампенсацыя.
► Часовая працоўная занятасць студэнцкай і навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час.
► Садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
► Прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных.
► Парадак працаўладкавання грамадзян Украіны.
Бяспечнае працаўладкаванне за мяжой
Хочаш працаваць у Беларусі на англ.мове.
Інфармацыя для наймальнікаў
► Форма звестак аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій).
► Форма звестак аб маючым адбыцца вызваленнi.